Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление СМ РБ 751 26.08.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 сакавіка 2011 г. № 256



ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ жніўня 2013 г. № 751 Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 сакавіка 2011 г. № 256

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 сакавіка 2011 г. № 256 «Аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 29, 5/33406; 2012 г., № 57, 5/35701) наступныя змяненні і дапаўненне:

1.1. абзац трэці пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«склад пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.»;

1.2. у Палажэнні аб Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, зацверджаным гэтай пастановай:

у пункце 2 словы «Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Міністэрствам культуры па ўзгадненню з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь»;

частку першую пункта 8 пасля слова «ствараецца» дапоўніць словамі «пастаянна дзеючы»;

у пункце 9:

абзац шосты выключыць;

абзац сёмы лічыць абзацам шостым;

пункт 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«23. Аплата расходаў, звязаных з правядзеннем цырымоніі адкрыцця фестывалю ў г. Мінску, арганізацыяй забеспячэння выездаў і работы рэспубліканскага журы на абласных і мінскім гарадскім турах фестывалю, арганізацыяй і правядзеннем заключных мерапрыемстваў фестывалю, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.»;

1.3. склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, зацверджаны гэтай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.Мясніковіч

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь.03.2011 № 256

(у рэдакцыі пастановы

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь.08.2013 № 751)

Склад пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Тозік – Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Афанасьевіч (старшыня арганізацыйнага камітэта) Святлоў – Міністр культуры (намеснік старшыні Барыс Уладзіміравіч арганізацыйнага камітэта) Жук – намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Георгіевіч (намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта) Ананіч – першы намеснік Міністра інфармацыі Лілія Станіславаўна Гуляко – Упаўнаважаны па справах рэлігій і Леанід Паўлавіч нацыянальнасцей Егіазаран – старшыня кансультатыўнага міжэтнічнага Георгій Анушаванавіч савета пры Упаўнаважаным па справах

рэлігій і нацыянальнасцей Рыбакоў – дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі Міхаіл Леанідавіч цэнтр нацыянальных культур» Сівалобава – начальнік упраўлення адукацыі і сацыяльна- Алена Аляксандраўна культурнай сферы Апарату Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь Скрабко – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай Павел Канстанцінавіч работы, культуры і па справах моладзі

Гродзенскага аблвыканкама Худык – старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Паўлавіч Чэрнік – намеснік Міністра культуры Васілій Мечаслававіч Шчэрбіч – начальнік упраўлення ўстаноў культуры і Вадзім Міхайлавіч народнай творчасці Міністэрства культуры Якжык – намеснік Міністра адукацыі Віктар Віктаравіч

Другие НПА

Постановление СМ РБ №747 от 26.08.2013 О предоставлении безвозмездной (спонсорской) помощи Постановление Статистический комитет РБ №164 от 19.08.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 31 августа 2011 г. № 239 Постановление Статистический комитет РБ №169 от 20.08.2013 Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-дшм (Мінкультуры) "Справаздача аб дзейнасці дзіцячай школы мастацтваў" і ўказанняў па яе запаўненні Постановление Статистический комитет РБ №174 от 20.08.2013 О внесении изменений в постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29 августа 2012 г. № 127 Постановление МК РБ №47 от 07.08.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2007 г. № 14 Постановление Минздрав РБ №71 от 08.08.2013 О внесении дополнений в постановление Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 30 декабря 2010 г. № 186 Постановление ГКНТ РБ №9 от 24.07.2013 О признании утратившим силу постановления Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь от 13 ноября 2009 г. № 26 Постановление ГКНТ РБ №10 от 24.07.2013 Об утверждении Инструкции о порядке рассмотрения вопросов, связанных с коммерциализацией результатов научной и научно-технической деятельности, созданных за счет государственных средств Постановление МНС РБ №21 от 14.08.2013 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь Постановление СМ РБ №769 от 30.08.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 июня 2013 г. № 463